Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

31.05.2012
Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Пачынаючы з 1950 года па ініцыятыве дэмакратычнай федэрацыі жанчын у многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі, у першы дзень лета мы адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта напамін пра тое, што дзецям заўсёды патрэбна наша абарона, падтрымка і любоў. Мы, дарослыя, і дзяржава ў цэлым імкнёмся зрабіць так, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет жыццё нашых маленькіх грамадзян было мірным і спакойным, абароненым ад бед і нягод, каб кожнае дзіця мела магчымасць раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. Аднак многае залежыць і ад вас, нашы юныя сябры. Каб спраўдзіліся ўсе вашы жаданні, вам неабходна старанна вучыцца, расці сумленнымі, смелымі, паважаць старэйшых і старацца рабіць добрыя справы. Але самае галоўнае — любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, ганарыцца сваім народам і яго гісторыяй. Не бойцеся цяжкасцей, будзьце прыкладам заўсёды і ва ўсім! Моцнага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і ўдачы! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей