Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прадаўжае працоўную маладзёжную акцыю «Моладзь. Традыцыі. Будучае», падчас якой заробленыя сродкі пералічваюцца на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
У рамках акцыі абустройваюцца месцы баявой славы, праводзяцца работы па добраўпарадкаванні, аказваецца дапамога сельгаспрадпрыемствам.
– Мэта дадзенага мерапрыемства – працоўнае і патрыятычнае выхаванне, – адзначае в. а. першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Аляксей Загорцаў. – Кожны з нас уносіць хоць невялікі ўклад ва ўвекавечванне народнай памяці аб свяшчэннай вайне. Так, навучэнцы гімназіі (на здымку) і гарадскіх школ прымаюць удзел у пафарбоўцы агароджаў у Капылі, а прафесійна-тэхнічнага каледжа – збіраюць камяні ў ААТ «Мажа-Агра».
Сяргей КОЗЕЛ.
Фота аўтара
Комментарии