Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Малайцы, капыльскія музыкі!

28.05.2012
З дыпломам І ступені прыехалі з фестывалю “Сымон-музыка” юныя  музыканты. Традыцыйнае свята ладзілася на Стаўбцоўшчыне, на зямлі беларускага песняра Якуба Коласа, ужо 23 раз і даўно стала адметнай з’явай у культурным жыцці краіны.

У склад калектыву інструментальнай народнай музыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе выкладчык Святлана Радзюкевіч, увайшлі Валерыя Лазарэвіч, Валерыя Кахановіч, Вераніка Дарашэвіч (цымбалы), Крысціна Кавалеўская, Надзея Няхайчык (акардэон), Уладзіслаў Гурло (ударныя) і Іван Філіпенка (бас-гітара). Канцэртмайстар — Марына Сельвановіч. На конкурс яны рыхтавалі два музычныя творы, і калі браць пад увагу вынік — справіліся са сваёй задачай проста цудоўна.

Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей