Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Завітайце ў бібліятэку

22.05.2012
Старажытныя егіпцяне верылі, што Кнігі “падаюць” з Неба. Мы ж цвёрда ведаем, што па кніжку трэба крочыць у бібліятэку. [caption id="attachment_18581" align="aligncenter" width="448" caption=" В. Камінская"][/caption] Валянціна Дзмітрыеўна расказала, што ў бібліятэцы працуе з 1988 года. Прафесію выбрала таму, што вельмі любіць чытаць, любіць абслугоўваць наведвальнікаў бібліятэкі. У раённай бібліятэцы 21 супрацоўнік, у дзіцячай – 5. Працоўны стаж бібліятэкараў больш чым 20 гадоў, усе яны прафесіяналы ў  сваёй справе. Мая суразмоўца назвала любімых аўтараў, прыгадала сваю любімую кнігу. Гэта “Парфюмер” Патрыка Зюскінда і ўсе кнігі Агаты Крысці. Фонд дзіцячай бібліятэкі налічвае 2950 кніг. Абанемент дамашняга абслугоўвання і чытальная зала даюць магчымасць юным чытачам пазнаёміцца з усімі гэтымі выданнямі. У чытальнай зале шмат часопісаў як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Кожны дзень бібліятэку наведваюць 30-35 чытачоў, 20-25 — чытальную залу. Валянціна Дзмітрыеўна пераканана, што кнігу не заменіць нішто, хаця камп’ютар трохі пацясніў яе. Пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры з’яўляюцца прадметам асаблівага клопату дзяржавы, стала абвяшчэнне ў нашай краіне бягучага года Годам кнігі. У рамках яго ў бібліятэцы распрацавана шмат мерапрыемстваў, падрыхтаваны выставы, прагляды, цікава прайшло ў РЦК  тэатралізаванае прадстаўленне “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, якое наведала больш за 300 дзяцей. Прадугледжаны і мерапрыемствы для дзяцей-інвалідаў. Напрыканцы гутаркі загадчыца бібліятэкі пажадала чытаць паболей кніг, бо кнігу не заменяць ніякія іншыя сродкі, чытаць, каб быць развітым, пісьменным і цікавым суразмоўцам. Максім Скрыпінскі, вучань 11 класа  СШ №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей