Касавіца на Капыльшчыне пачалася. Па стане на 18 мая скошана першым укосам 127 га траў. Прыступілі да гэтага віду работ у ф-ле “Лакнея”, ДП “С “Лясное”, ААТ “Ціміразеўскі”, СГФ “Руднае” і РСУП “Бабоўня”. У саўгасе “Лясное” пакладзена ў сіласную траншэю 730 тон зялёнай масы.
Гаспадаркі раёна вядуць хімпраполку яравых культур. Ужо выканана заданне па апрацоўцы цукровых буракоў (6393 га), праведзены работы на 82% плошчаў яравых збожжавых, на 25,8% кукурузы, на 19,7% бульбы.
Комментарии