У нядзелю, 20 мая, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбудзецца традыцыйнае спартыўнае свята – XXIV лёгкаатлетычны прабег “Капыльскае кальцо”, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Адзін са старэйшых прабегаў у Беларусі сабярэ сотні аматараў здаровага ладу жыцця. Прыгожы горад, вельмі складаная траса і любоў да спорту — тыя акалічнасці, якія прымушаюць іх прыязджаць у Капыль. Праверыць свае сілы на дыстанцыі 1, 3, 11, і 21 кіламетр (паўмарафон) выйдуць аматары бегу розных узростаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таксама заяўку на ўдзел пацвердзілі і некалькі спартсменаў з Расіі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии