З 1 мая ў Капыльскім раёне пачалося паляванне на дзіка.
Як паведаміў вядучы паляўніча-знаўца Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”
Віктар РЫМАШЭЎСКІ, паляваць на гэтага прадстаўніка парнакапытных можна
да 30 верасня з засады або падыходу, а таксама загонным спосабам, што з’яўляецца найбольш папулярным на Беларусі. Адстрэльваюць як дарослых жывёлін, так і маладняк да двух гадоў. Пры тым паляўнічым неабходна памятаць пра набыццё аднаразовага дазволу, сума якога розніцца ў залежнасці ад абранага віду здабычы (у тым ліку трафейнай) і членства ў РДГА “БТПР”. Свой кошт мае і паляўнічая пуцёўка.
Яшчэ больш займальным можа стаць
паляванне на касулю, дазвол на якое дадзены
з 15 мая па 30 верасня. Гэта прыгожая жывёліна з грацыёзнай постаццю і выразнымі вачыма таксама можа стаць добрым трафеем для аматараў такога баўлення часу. Самае ўдалае паляванне, па словах Віктара Антонавіча, бывае раніцай, калі толькі ўсходзіць сонца, альбо пасля моцнага дажджу — касуля імкнецца выйсці на адкрытыя мясціны на пашу, каб кроплі з галінак дрэў не перашкаджалі ёй есці.
Пра гэтыя нюансы арганізацыі палявання, а таксама пра іншыя набалелыя пытанні будзе ісці размова падчас сходаў паляўнічых — членаў Капыль-скай РАС РДГА “БТПР”, якія пройдуць у мясцовых сельскіх Дамах культуры
12 мая — у Бучацінскім (пачатак у 9.00) і
Цімкавіцкім (11.00),
13 мая —
у Грозаўскім (9.00) і
Камсамольскім (11.00),
20 мая —
у Пацейкаўскім (10.00). Паляўнічых, якія з’яўляюцца членамі Капыльскай сельскай і Капыльскай гарадской пярвічных арганізацый, будуць чакаць
19 мая ў 9.00
у райцэнтры па вул. Савецкай, 40.
Удалага палявання і добрага настрою!
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии