Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Прафсаюзы: як прыклад сацыяльнага партнёрства

15.05.2012
Вядома, што справаздачы – адказны перыяд у жыцці прафсаюза, своеасаблівы экзамен на сталасць і зладжанасць радоў. Пра гэта гаварыла ў сваім выступленні старшыня галіновага райкама Людміла Камёнка. Было адзначана, што ў цэнтры ўвагі райкама прафсаюза знаходзяцца пытанні ўдасканалення ўнутрыпрафсаюзнай работы, забеспячэння актыўнага ўдзелу членаў прафсаюза ў жыцці арганізацый, захаванне статутных норм. Раённая арганізацыя аб’ядноўвае 37 пярвічных прафсаюзных арганізацый колькасцю 1850 членаў прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам складае 99,93%, што на 1,7% вышэй за абласны ўзровень. [caption id="attachment_18378" align="aligncenter" width="443" caption="Выступае Людміла Камёнка"][/caption] Прэзідыумам райкама прафсаюза вызначана прыярытэтная задача – павышэнне аўтарытэту старшынь пярвічак праз правядзенне штогадовых аглядаў-конкурсаў на лепшага прафсаюзнага лідара і арганізацыю. Так, лідарам 2011 г. прызнаны старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СШ №3 г. Капыля Аляксандр Шыманскі, які прымаў удзел у абласным аглядзе-конкурсе. Рашэннем прэзідыума абкама яго імя занесена на Дошку гонару абласной арганізацыі. У 2010 г. старшыня пярвічкі СШ №2 г. Капыля Наталля Германовіч у ліку нямногіх была ўзнагароджана граматай абласнога аб’яднання і таксама занесена на Дошку гонару галіновага прафсаюза. Людміла Камёнка адзначыла, што адным з асноўных напрамкаў работы райкама прафсаюза з’яўляецца сацыяльна-эканамічная і прафесійная абарона работнікаў. Прыкладам сацыяльнага партнёрства паміж адміністрацыяй і прафсаюзнымі камітэтамі можна назваць работу ў гімназіі №1, СШ №2 і №3 г. Капыля, Ванелевіцкай, Быстрыцкай, Доктаравіцкай, Жыліхаўскай, Камсамольскай, Семежаўскай, Смаліцкой сярэдніх школах, Капыльскай дапаможнай і Грозаўскай школах-інтэрнатах, дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка”. У сакавіку 2010 г. прынята пагадненне паміж аддзелам адукацыі райвыканкама і райкамам прафсаюза на 2010-2013 гг., у якім захавана высокая ступень сацыяльнай абароны работнікаў устаноў адукацыі – членаў галіновага прафсаюза. Калектыўныя дагаворы прыняты ва ўсіх установах. Праз пагадненне, калектыўныя дагаворы рэалізуюцца дадатковыя гарантыі работнікаў па аплаце працы, устанаўліваюцца ўмовы прэміравання, выплаты стымулюючых надбавак, прадастаўленне водпускаў, гарантыі для маладых спецыялістаў, жанчын, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, і г. д. Старшыня райкама галіновага прафсаюза засяродзіла ўвагу і на іншых актуальных пытаннях. Слушныя прапановы па ўдасканаленні работы былі выказаны дырэктарам ЦКРНіР Ірынай Сташэўскай, старшынёй  прафкама   ясляў-сада   №3 г. Капыля Марынай Байкаш, дырэктарам Слабадакучынскай СШ Валянцінай Кандыбовіч, старшынёй пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы СШ №3 г. Капыля Святланай Шыманскай, начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксеем Абросімавым, намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, старшынёй райсавета дэпутатаў Марыяй Сандрозд. Карысная інфармацыя прагучала і ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалая Башко. Згодна з пастановай пленума работа райкама за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай, пастаўлены задачы арганізацыі і надалей стаяць на варце інтарэсаў работнікаў галіны. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей