Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

13 мая – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

13.05.2012
Гэта асабліва сімвалічнае свята для Беларусі. Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя флаг, герб і гімн. Сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. У дзяржаўных сімвалах, выбраных беларусамі, няма месца агрэсіўным геральдычным знакам.  Наш герб упрыгожваюць кветкі канюшыны і льну, а таксама хлебныя каласы. Яны характарызуюць міралюбівую і квітнеючую Беларусь. Усё гэта ўзбагачае класічную сімволіку і эмблематыку, а сам герб ставяць у рад лепшых узораў існуючых цяпер вышэйшых дзяржаўных знакаў. Флаг сумяшчае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць. Яны нясуць пажаданне дабра, поспеху і працвітання ўсім грамадзянам Беларусі і ўсім народам планеты. Герб і флаг – гэта святыні Радзімы. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты – ад нацыянальных свят да спартыўных перамог. І ў які б куток свету не закінуў нас лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь – гэта ўсе мы разам. Наша сімволіка адлюстроўвае Незалежнасць, Свабоду, Працу. Дзяржаўныя сімвалы побач з гімнам і Канстытуцыяй з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі дзяржаўнасці і адлюстроўваюць нерушымае адзінства нашых грамадзян.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей