Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Свята са слязьмі на вачах

11.05.2012
Нібы паўнаводная рака, удзельнікі святочных урачыстасцей, прымеркаваных да Дня Перамогі, рушылі па цэнтральнай вуліцы райцэнтра да помніка вызваліцелям Капыля. [caption id="attachment_18358" align="aligncenter" width="443" caption="Мітынг на плошчы Леніна"][/caption] 9 мая. Светлае вялікае свята. Бадай, самае вялікае па эмацыянальным настроі, па той асаблівай шчымлівай атмасферы, што лунае ў гэты дзень і аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў урачыстасцей: ці то парад на галоўнай плошчы краіны, ці то невялікі мітынг на вясковых могілках ля абеліска героям вайны. [caption id="attachment_18359" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"][/caption] Вось і зноў: чысты блакіт неба, яркае пяшчотнае сонейка, вясёлы і бесклапотны дзіцячы смех, святочнае ўбранства вуліц, букеты веснавых кветак, надзіманыя рознакаляровыя шары. І… бясконцы сум. [caption id="attachment_18360" align="aligncenter" width="443" caption="Ушанаванне ахвяр капыльскага гета"][/caption] Сум ад птушынага шчэбету над магіламі абаронцаў Айчыны і ўсіх тых, хто не дачакаўся Перамогі і хто пайшоў з жыцця ўжо ў мірны час. Сум ад мерных удараў метранома, ад стоеных і нястрыманых слёз тых, хто прайшоў дарогамі вайны, і хто ведае яе толькі па кінафільмах і кнігах. Гэтую атмасферу — радасную і ў той жа час урачыстую — адчуваюць нават маленькія дзеці, якія, моцна трымаючыся за маміну руку, з цікавасцю разглядаюць узнагароды, што блішчаць пад майскім сонцам на грудзях ужо нешматлікіх ветэранаў. [caption id="attachment_18361" align="aligncenter" width="299" caption="Калона рухаецца да помніка вызваліцелям Капыля"][/caption] Ужо самым юным удзельнікам вайны больш за восемдзесят. З кожным годам усё больш радзеюць іх рады. Аднак не гасне ў іх вачах агеньчык гордасці за перамогу ў самай страшнай вайне ў нашай гісторыі. [caption id="attachment_18362" align="aligncenter" width="443" caption="Кветкі – ветэрану"][/caption] Традыцыйна прадстаўнікі працоўных калектываў сабраліся на плошчы імя Леніна г. Капыля, дзе і распачаліся святочныя ўрачыстасці. На мітынгу, прысвечаным Дню Дзяжаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Яна гаварыла аб вялікім значэнні, якое маюць у жыцці кожнага грамадзяніна нашай краіны дзяржаўныя сімвалы. Пачэснае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь атрымалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Баброўскі, настаўнік гімназіі № 1 г. Капыля Мікалай Стульба і вучань Ванелевіцкай СШ, дыпламант ІІІ ступені рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па гісторыі Артур Кандраценка. Затым да помнікаў У. І. Леніна, воінам-афганцам кіраўніцтвам раёна былі ўскладзены кветкі. Ушанавана ў гэты дзень і памяць мірных жыхароў Капыля — вязняў яўрэйскага гета — закатаваных фашыстамі 22 ліпеня 1942 года. Затым удзельнікі святкавання накіраваліся на скрыжаванне вуліц Партызанскай і Цімкавіцкай, дзе і адбыўся мітынг. [caption id="attachment_18363" align="aligncenter" width="443" caption="Ля помніка воінам-вызваліцелям"][/caption] Старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня адзначыў, што беларусы ніколі не дзялілі Перамогу на сваю і чужую. Аднак самыя вырашальныя падзеі, якія вызначылі зыход вайны, адбываліся на тэрыторыі Савецкага Саюза, і менавіта Беларусь стала жывым шчытом на шляху ворага. “Аналізуючы ўрокі мінулага, — упэўнены Анатоль Іосіфавіч, — мы робім галоўны вывад: неабходна ўсімі сродкамі не дапусціць паўтарэння трагедыі. І Рэспубліка Беларусь дакладна вытрымлівае курс на добрасуседства, будаўніцтва шматпалярнага свету, строгае выкананне міжнароднага права паміж дзяржавамі. У нашай краіне забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека”. Старшыня райвыканкама шчыра павіншаваў усіх жыхароў Капыльшчыны з вялікім святам Перамогі і падзякаваў ветэранам за мірнае неба над галовой і ціхія ранкі, за нашу свабоду і шчасце, за магчымасць радавацца смеху юных капылян, спакойна жыць, працаваць, тварыць, любіць і гадаваць дзяцей. [caption id="attachment_18364" align="aligncenter" width="443" caption="На турніры па шашках і шахматах"][/caption] “Ніхто не павінен забываць пра тое, што адбывалася ў далёкія ваенныя гады”, — лічыць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Татарынчык, які выступіў на мітынгу ад імя прадстаўнікоў старэйшага пакалення. А словы ўдзячнасці ветэранам за магчымасць жыць пад мірным небам выказала ад імя моладзі раёна настаўнік СШ № 3 г. Капыля Святлана Гарохава. Прагучала віншаванне са святам Перамогі і ад раённага ваеннага камісара Сяргея Барташэвіча. Міру і шчасця шчыра жадалі сваім родным і сваёй Радзіме ўсе, хто ў дзень 9 Мая застыў на хвіліну маўчання ў задуменні, хто схіліў галовы ля Вечнага агню, ускладаючы вянкі і кветкі, хто, дакрануўшыся да нашай агульнай гісторыі, стаў у гэты дзень, несумненна, больш моцны духам. [caption id="attachment_18365" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне - «Санорус»"][/caption] Пасля ўрачыстага мітынгу святкаванні прадоўжыліся ў зоне адпачынку г. Капыля і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Капыляне і госці нашага горада атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з музычнай капэлай “Санорус”, змаглі ўдосталь патанцаваць на адкрытай пляцоўцы, паласавацца шашлыкамі, марожаным і іншымі прысмакамі, прапанаванымі райспажыўтаварыствам, нарэшце, проста сустрэцца з сябрамі, знаёмымі і цікава правесці свой вольны час. Аматары спорту не толькі назіралі за футбольнымі баталіямі, што разгарнуліся на стадыёне (футбалісты ФК “Капыль” сустракаліся з камандамі СГФ “Браткава” і ААТ “Семежава”), але гулялі ў шашкі і шахматы, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі. Быў арганізаваны пракат лодак і катамарана на возеры, веласіпедаў і ролікавых канькоў, а самыя маленькія ўдзельнікі свята з захапленнем асвойвалі электрамабілі. Увечары моладзь чакала дыскатэка.

[caption id="attachment_18366" align="aligncenter" width="299" caption="На фізкультурна-аздараўленчым комплексе"][/caption] [caption id="attachment_18367" align="aligncenter" width="299" caption="Адпачынак на возеры"][/caption] Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА Адпачынак на возеры  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей