У трэці раз Капыльшчына будзе сустракаць удзельнікаў абласнога свята-конкурсу майстроў па ткацтве “Млечны шлях ад рук бабулі”. Адбудзецца яно 20 мая ў аг. Семежава.
Ткацтва здаўна было адным з распаўсюджаных заняткаў на Беларусі. І да гэтага часу майстры захоўваюць традыцыі рамяства і працягваюць перадаваць сваё майстэрства наступным пакаленням. Удзельнікі конкурсу пакажуць сваё ўменне валодаць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва ручнікоў, творча выкарыстоўваючы вопыт старажытнага рамяства і пры гэтым беражліва ставячыся да мясцовых традыцый. У праграме свята таксама запланаваны выстава работ майстроў па ткацтве і выступленні самадзейных калектываў Капыльшчыны.
Таццяна БОХАН
Комментарии