Калектыў аддзялення паштовай сувязі “Семежава” хоць і малады, невялікі, але згуртаваны. Разам з начальнікам Тамарай Арловай тут працуюць паштальёны Галіна Канановіч, Святлана Якубчык і Настасся Сячко.

ддзяленне знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка і абслугоўвае тры ўчасткі населенага пункта. Калектыў выконвае даведзеныя заданні па падпісцы на перыядычныя выданні, па тавараабароце.
— Безумоўна, найбольш падпісчыкаў нашай раённай газеты “Слава працы”. З запланаваных 156 у нас выпісваюць 186 экзэмпляраў, — адзначае начальнік аддзялення Тамара Арлова. – Таксама папулярнасцю карыстаюцца “СБ. Беларусь сегодня” і іншыя рэспубліканскія выданні.
Як і ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна, у “Семежаве” аказваецца шэраг разнастайных паслуг. Акрамя непасрэдна дастаўкі карэспандэнцыі, пенсій, тут займаюцца рэалізацыяй тавараў, часопісаў і газет у розніцу, латарэйных білетаў, можна выканаць аперацыі па пластыкавых картках, зрабіць ксеракопію, пакарыстацца камп’ютарам і г. д. Адным словам, аддзяленне паштовай сувязі можна назваць сучасным сельскім інфармацыйным цэнтрам.
Сяргей КОЗЕЛ
Калектыў АПС «Семежава»
Комментарии