Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Вялікая ўдзячнасць

05.05.2012
Словы віншавання з нагоды Дня друку мы адрасуем  нашым памочнікам — няштатным карэспандэнтам. Самымі актыўнымі з’яўляюцца Іван Ігнатчык, Барыс Дзенісюк, Таццяна Варанцова, Сергій Чарный, Людміла Ніжэвіч, Аляксандр Вітко, Уладзімір Коўш, Ядвіга Малевіч, Ганна Арлоўская, Уладзіслава Ермалінская, Ліна Пуставая, Валянціна Кісялёва і іншыя. Вялікі дзякуй за допісы, за шчырыя і пранікнёныя замалёўкі, аповеды. Радуе, што «Слава працы», якая выходзіць 82-і год, цікавая і для юнага пакалення. Асабліва вялікую работу праводзіць у дадзеным напрамку настаўніца СШ №3 г. Капыля Таццяна Нядзелька. Юныя карэспандэнты спасцігаюць азы газетнай справы яшчэ са школы, а пасля звязваюць сваё жыццё з прафесіяй журналіста. Са святам віншуем і супрацоўнікаў раённага вузла паштовай сувязі, якія з’яўляюцца не толькі распаўсюджвальнікамі раённага выдання, але і прапагандыстамі. Усім, хто спрыяе выхаду газеты ў свет — раённай уладзе, ідэолагам, сувязістам, няштатнаму актыву — зычым  толькі добрых навін у жыцці, моцнага здароўя, дабрабыту. Марыя ШЭІНА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей