Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

За працу — гонар і пашана

02.05.2012
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”. Прыемна, што сярод узнагароджаных і наш зямляк — загадчык, урач агульнай практыкі Старыцкай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя “Капыльская цэнтральная раённая бальніца” Барыс Касцюк, якому будзе ўручаны медаль “За працоўныя заслугі”. Такой жа ўзнагароды за шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у розных галінах жыццядзейнасці ўдастоены яшчэ два прадстаўнікі сталічнай вобласці. Гэта Ірына Баршчэўская, якая працуе ўрачом-тэрапеўтам у паліклініцы УАЗ “Клецкая цэнтральная раённая бальніца”, і галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Агракамбінат “Сноў” Нясвіжскага раёна Яўгенія Туціна. Нашы віншаванні ўсім прафесіяналам з нагоды высокай ацэнкі іх працы!  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей