Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Капыльскія журналісты — на “СМІ ў Беларусі”

28.04.2012
У ліку трох раённых газет Міншчыны запрашэнне ўзяць удзел у XVI Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”, якая сёлета праходзіла сумесна з XIX Міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “Tibo-2012”  у  сталічным Футбольным манежы, атрымала і рэдакцыя газеты “Слава працы”. Была падрыхтавана прэзентацыя выдання, і ў чацвер удзельнікі выставы і шматлікія наведвальнікі змаглі больш даведацца пра мінулае і сённяшні дзень Капыльшчыны, работу калектыву рэдакцыі па стварэнні якаснага, інфармацыйна насычанага выдання. Заслужаныя апладысменты атрымаў і вядомы капыльскі музыка Аляксандр Булакевіч. Чароўныя гукі яго дудкі сталі цудоўным дапаўненнем да прапанаванага відэаматэрыялу і надалі прэзэнтацыі непаўторны нацыянальны каларыт.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей