Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

I абеды, i падвячоркi — у поле

26.04.2012
Арганізацыя харчавання занятых на вясенняй пасяўной пастаянна знаходзіцца на кантролі. Як паведаміў старшыня  райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, яшчэ да пачатку пасяўной была праведзена значная падрыхтоўчая работа. [caption id="attachment_18019" align="aligncenter" width="443" caption="Абеды — прама ў полі"][/caption] Супрацоўнікі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі,   райкам прафсаюза работнікаў АПК праверылі ўсе сталовыя, некаторым з іх былі зроблены заўвагі, выдадзены прадпісанні. Цяпер падчас наведвання гаспадарак відаць, што выяўленыя раней недахопы выпраўлены. “Харчаванне механізатараў сёлета арганізавана ў 7 сталовых грамадскага харчавання і 8 — сельгаспрадпрыемстваў. Повары і раздатчыкі, а таксама транспарт, на якім у поле дастаўляюцца абеды, прайшлі неабходны санмінімум, — адзначае Аляксандр Іванавіч. — Таксама перад пачаткам пасяўной у сталовых зрабілі бягучыя рамонты, закупілі посуд, абсталяванне, прадметы гігіены і г. д. Сёлета двухразовае харчаванне атрымліваюць каля 3000 чалавек. Што характэрна, аплата за абеды працаўнікоў складае ад 10 да 20%, а ў некаторых гаспадарках увогуле кормяць сваіх работнікаў бясплатна”. [caption id="attachment_18020" align="aligncenter" width="303" caption="Повары Ванелевіцкай сталовай Алена Лешчанка і Таццяна Тарасенка."][/caption] Адным  з такіх сельгаспрадпрыемстваў з’яўляецца ААТ “Піянер-Агра”. “Сталовая працуе ў нас сезонна — ад вясенняй да асенняй пасяўной. Абеды і падвячоркі для 40 работнікаў, задзейнічаных на вясенняй пасяўной, дастаўляюцца са сталовай на дзвюх машынах, якія абсталяваны рукамыйнікамі, мыючымі сродкамі і аднаразовымі ручнікамі, — тлумачыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганна Бахта. — Для арганізацыі харчавання штогод набываем новы посуд, абсталяванне для сталовай. У мінулым годзе замянілі пліты, мясарубку, сёлета — апрацоўчыя сталы, тэрмасы. Прадуктамі забяспечаны добра: крупы, макарона, бульба, мяса і каўбасы, агародніна заўсёды свежая. Таму і стравы ў нас разнастайныя, асабліва багаты пералік супоў. Ды і калектыў сталовай сабраўся добры, адказны і дружны. Механізатары задаволеныя харчаваннем”. І першае, і другое аказаліся вельмі смачнымі, у гэтым упэўніўся асабіста. І, што немалаважна, порцыі — даволі ўнушальныя. Так падсілкаваўшыся, механізатары проста не могуць працаваць дрэнна. А значыць і пасяўную закончаць у тэрмін. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей