Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 20 красавіка Гаспадаркамі раёна пасеяна 13 242 га яравых культур, або 35% да запланаванага. Самыя высокія тэмпы работ у ААТ «Капыльскае» (60%), «Семежава» (47%), МАУП «Доктаравічы» (46%), ААТ «Скабін» (45%), «Піянер-Агра» і ДП «С «Лясное» (43%).
У раёне пасеяна 9919 га ячменю (91%). План па сяўбе выканалі ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Семежава», ЗАТ «Жыліхава», СГФ «Крыніца», «Руднае», ДП «С «Лясное», а ў ААТ «Капыльскае» пры плане 500 га пасеялі 1010 га.
У сельгаспрадпрыемствах пасеяна 282 га аўса (71%), 274 га зернебабовых (36%).
Сяўбу яравой пшаніцы вядуць у ф-ле «Лакнея», ААТ «Ціміразеўскі», «Праснакі», СГФ «Крыніца», РСУП «С «Прамень».
Актыўна распачаты работы па сяўбе цукровых буракоў, якія ў гэтым годзе зоймуць 5860 гектараў. Першым завяршае сяўбу гэтай важнай сельскагаспадарчай культуры ААТ «Капыльскае», дзе пасевы занялі 375 га з 400 запланаваных.
Аднымі з першых распачалі сяўбу кукурузы ў ААТ «Старыца-Агра», дзе з 1200 запланаваных гектараў праведзены работы на 400. Самыя вялікія плошчы пад кукурузай будуць у ААТ «Капыльскае» - 2000 га, пасеяна 100 га.
У ААТ «Старыца-Агра» вядзецца пасадка бульбы. Работы праведзены на 50 га, а ўсяго пад другі хлеб у гаспадарцы адведзена 300 га. Да пасадкі бульбы прыступілі таксама ў ААТ «Мажа-Агра», дзе пасаджана 27 га.
Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
Комментарии