Дзякуючы самаадданай працы хлебаробаў, вясенняя пасяўная кампанія на Капыльшчыне праходзіць на высокім арганізацыйным узроўні і пры высокай якасці работ.
Вось ужо каторы дзень тон на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых задае механізатар ААТ “Семежава” Аляксандр Скамароха, які працуе на трактары МТЗ-2522 з агрэгатам АППМ-6Д. На шматгектарнае поле ў в. Макраны завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі і старшыня прафкама гаспадаркі Уладзімір Лянько. Аляксандру Мікалаевічу за старанную працу была ўручана Падзяка старшыні райвыканкама і грашовая прэмія ад РК прафсаюза работнікаў АПК.
На здымку: А. Татарыцкі, А. Скамароха і У. Лянько.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии