37
Пустыя будынкі шукаюць гаспадара
20.04.2012
Сёлета ў пытанні аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці павінна быць пастаўлена кропка — трэба знайсці гаспадара для ўсіх такіх аб’ектаў, выканаўшы тым самым адпаведнае даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У Мінскай вобласці новых уласнікаў павінны знайсці 349 аб’ектаў камунальнай уласнасці. Вынік праверак, праведзеных у Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Капыльскім і Маладзечанскім райвыканкамах, несуцяшальны — эфектыўная работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці не наладжана, а значная колькасць невыкарыстоўваемых аб’ектаў у каляндарных графіках папросту адсутнічала.
Па выніках работы за мінулы год 24 запланаваныя аб’екты так і не былі ўцягнуты ў гаспадарчы абарот. І гэта без уліку тых аб’ектаў, якія ў планы проста не трапілі. Зацверджаныя каляндарныя графікі неаднаразова падвяргаліся карэкціроўцы, што дазваляла фармальна выканаць прадугледжаныя ў іх мерапрыемствы.
Пры карэкціроўцы графікаў змяняліся ў тым ліку і спосабы ўцягнення ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці — у некаторых выпадках замест продажу аб’ект прадугледжвалася закансерваваць.
Пры гэтым зацягванне тэрмінаў уцягнення ў абарот дзяржаўнай маёмасці не дазваляе папаўняць даходы бюджэту. На працягу 2011 года таксама былі выяўлены факты несвоечасовай выплаты ў бюджэт 50 працэнтаў сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці.
Усяго па выніках праведзеных у 2011 годзе праверак за парушэнні заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 службовыя і 22 юрыдычныя асобы. У бюджэт спагнана больш за 5 млрд рублёў.
Упраўленне кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці
Поделиться
Комментарии