Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

82

Справаздачы і выбары ў «Белай Русі»

20.04.2012
Адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” з запрашэннем усіх 59-ці старшынь пярвічных арганізацый. На парадак дня выносілася пытанне аб правядзенні справаздачна-выбарнай кампаніі ў арганізацыйных структурах. Дарэчы, сёлета “Белай Русі” спаўняецца пяць гадоў. Гэта самы час падвесці вынікі, намеціць задачы на перспектыву. Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд, грамадскае аб’яднанне развівалася, зроблена шмат добрых спраў. На пасяджэнні прынята рашэнне аб правядзенні ў красавіку — пачатку мая справаздачна-выбарных сходаў у пярвічках згодна з зацверджаным графікам, а таксама аб удзеле членаў арганізацыі ў акцыі “Белая Русь” упрыгожыць Беларусь”. Так, пярвічкі гарадскіх навучальных устаноў і райвыканкама будуць прыбіраць пойму ракі ў Капылі, а сельскія зоймуцца абустройствам месцаў баявой славы, сквераў, паркаў і г. д. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей