33
З верай i надзеяй
17.04.2012
Усiм вядома, што сумесная праца прыносiць добры вынiк. I ў гэтым яшчэ i яшчэ раз упэўнiваюцца калектывы Капыльскай дапаможнай школы-iнтэрната, Песачанскай СШ i Песачанскага ЦКiД. Добра наладжаны цесны кантакт памiж установамi дазваляе праводзiць мерапрыемствы больш пашырана, цiкава, разнастайна.
Вучні Песачанскай школы прымаюць у сябе вучняў дапаможнай школы. У адказ на гасціннасць выхаванцы запрашаюць іх да сябе. З дапамогай дырэктара ЦКіД Л. П. Карповіч вучні сярэдняй школы рыхтуюць канцэртную або тэатралізаваную праграмы, прымаюць запрашэнне і добра адпачываюць разам. Часам настаўнікі рыхтуюць тэматычныя віктарыны, пазнавальныя і конкурсныя праграмы. Вось зусім нядаўна завітаў у песачанскую школу настаўнік дапаможнай школы Мікалай Пятровіч Майсюк з праграмай «Як вы ведаеце свой край?!» Мерапрыемства праходзіла ў форме інтэлектуальнай гульні «Дочкі-маці», дзе ўдзельнікамі былі настаўнікі і іх дзеці. Прайшло марапрыемства цікава і пазнавальна. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры (кнігі) нездарма, бо 2012 год аб’яўлены Годам кнігі. Хачу заўважыць, што да такіх мерапрыемстваў мы далучаем маладых спецыялістаў, працуючых у нашай школе. Гэта дазваляе пашырыць іх узровень выхаваўчай работы з вучнямі.
Будзем спадзявацца, што ўзаемаадносіны паміж установамі будуць мацнець, пашырацца, развівацца і надалей. Таму што сяброўства абуджае ў дзіцячых душах веру ў дабро і дае надзею на добрую будучыню.
Святлана Астрэйка,
намеснік дырэктара Песачанскай СШ
Поделиться
Комментарии