Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Капыляне — у фінале (CMigrator copy 1)

16.04.2012
На мінулым тыдні г. Капыль традыцыйна прымаў занальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі па летнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. За першынство змагаліся шэсць раённых каманд — уздзенская, нясвіжская, клецкая, дзяржынская, стаўбцоўская і капыльская. Кожнай з іх неабходна было пераадолець шэсць відаў: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне, плаванне, кіданне гранаты, бег на 100 і 3000 метраў. У ціры, дзе праходзіў першы від, скажам прама, у капылян атрымалася далёка не ўсё. Нашы землякі паказалі толькі чацвёрты вынік. Але ў ходзе далейшага выступлення юнакі здолелі-такі паправіць сваё становішча ў выніковым пратаколе: трэцяе месца — па падцягванні, другое — па плаванні. Асабліва ўдалося капылянам кіданне гранаты, дзе яны былі недасягальнымі для сапернікаў і паказалі найлепшы вынік. Іншыя ж каманды, то перамагаючы ў адным відзе, то адстаючы ў другім, ішлі да фінішу менш упэўнена. Нават пятае месца капылян па бегу на 100 і 3000 метраў не пакінула астатнім ніякіх шанцаў. Наша каманда ўжо каторы год становіцца пераможцай спабор-ніцтваў, набраўшы лепшую суму двухдзённага турніру (691 ачко).  Другую прыступку п’едэстала гонару занялі мнагаборцы з Узды, а нясвіжскія абаронцы Айчыны сталі трэцімі. Фінал абласных спаборніцтваў пройдзе 19 — 20 красавіка ў г. Маладзечна, куды будуць адабраны 12 лепшых каманд Міншчыны, сярод якіх  і нашы землякі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей