Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 17)

16.04.2012
Сваімі меркаваннямі дзеліцца ветэран працы Валянціна БОГУШ. САМАЕ ЗАПАМИНАЛЬНАЕ. Заканчваецца Перадвелікодны Тыдзень. Падчас яго ў Вялікі Чацвер паспавядалася і прычасцілася. Навяла парадак на могілках у сваякоў, каб годна сустрэць Пасху. Таксама прыбіралі храм да свята, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю. РАДУЕ Радуе, што шмат людзей прыходзіць у храм. Напрыклад, на Верб-ніцу нават не ўсе вернікі ўмясціліся ў царкве. Таксама на гэтым тыдні адна з нашых прыхаджанак Ніна Кожух пабывае ў Іерусалі-ме каля труны Гасподняй, дзе памоліцца і за нас, грэшных. А ў асабістым жыцці радуюць дзеці. Вось днямі тэлефанаваў сын з Ніжняга Ноўгарада, і на душы стала лягчэй. ХВАЛЮЕ 11 красавіка была гадавіна з дня трагедыі на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску. Там устанавілі памятны знак. Хацелася б, каб такое больш ніколі не паўтаралася. АБНАДЗЕЙВАЕ На жаль, пакуль што ў нашым храме не закончыўся рамонт. Я, як казначэй Спаса-Узнясенскай царквы г. Капыля, спадзяюся, што з Божай падтрымкай і дапамогай нашых прыхаджан ён усё ж сёлета прыме яшчэ больш прыгожы, велічны выгляд. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей