Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Адкрытае першынство па гандболе

13.04.2012
На мінулым тыдні ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі прафсаюза работнікаў АПК правяла адкрытае першынство па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 1999, 2000 гадоў нараджэння.

Пераможцамі турніру сярод дзявочых каманд стала дружына Лясноўскай СШ, якая ўпэўнена перамагла сапернікаў ва ўсіх сустрэчах. Каманда другой адзінаццацігодкі заняла другое месца, а юныя гандбалісткі з Цімкавіцкай сярэдняй школы сталі трэцімі.

Юнакі былі падзелены на дзве ўзроставыя групы. Сярод гандбалістаў 1999 г. н. мацнейшымі аказаліся выхаванцы гімназіі №1. На другую прыступку п’едэстала гонару паднялася семежаўская каманда, трэцяя дасталася цімкаўлянам. А вось другая каманда гандбалістаў Цімкавіц-кай СШ 2000 года нараджэння была мацнейшай сярод сваіх равеснікаў з гімназіі №1 (II месца) і СШ №2 (III месца). Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: гарачая барацьба каманд гімназіі №1 і Семежаўскай СШ. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей