Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Сёння — рэспубліканскі суботнік

22.04.2012
У рэспубліканскім суботніку, які  праходзіць сёння на Капыльшчыне, занята больш чым 10 000 чалавек. плануецца атрымаць грашовыя сродкі ў памеры 67 млн рублёў. Аб’ём вырабленай прадукцыі павінен скласці 588 млн руб, падрадных работ — 14,8 млн руб. Заробленае на суботніку будзе накіравана на рахунак Мінскага аблвыканкама. Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта ў раёне створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Распрацаваны мерапрыемствы па правядзенні свята працы. Падчас суботніка асаблівая ўвага надаецца добраўпарадкаванню і прывядзенню ў належны стан тэрыторыі горада і раёна, месцаў баявой  славы, воінскіх пахаванняў, сквераў, паркаў. Наводзіцца парадак і на прыдарожных палосах, у зонах адпачынку, на прыпынках. Акрамя таго, людзі аказваюць дапамогу  сельгаспрадпрыемствам на пераборцы бульбы, зборы камянёў і інш. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей