Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Выручае верталёт

11.04.2012
Амаль дзесяцігоддзе выкарыстоўваюць дапамогу малой авіяцыі земляробы ААТ “Ціміразеўскі”. Не адмовіліся ад яе і сёлета. Як паведаміла аграном-аграхімік Святлана ЛАЗУК, практычна  два тыдні  працуе вінтакрылая машына ў гаспадарцы. За гэты час экіпаж з двух чалавек здолеў апрацаваць вадкімі азотнымі ўгнаеннямі звыш 1,5 тыс. га. За дзень, пры добрым надвор’і, тукі ўносяцца на 250—300 га. Дапамога важкая, паколькі не на кожны палетак калёсная тэхніка можа трапіць, а тэрміны ўнясення мінеральных угнаенняў кароткія. У дапамогу верталётчыкам выдзелілі два трактары, на адным з якіх дастаўляюцца тукі на поле, а з другога ідзе запраўка імі верталёта. Акрамя таго, на палетку працуюць два пікетчыкі, якія паказваюць граніцы ўчасткаў. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей