У секцыі па вольнай барацьбе, якая дзейнічае ў СШ №2, займаюцца 20 выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцаў трох гарадскіх адзінаццацігодак. Нягледзячы на тое, што юныя спартсмены трэніруюцца адносна непрацяглы час, некаторыя з іх ужо могуць пахваліцца сваімі пераканаўчымі поспехамі.
[caption id="attachment_17721" align="aligncenter" width="448" caption="Л. Ластачкіна"]
[/caption]
Вольная барацьба – гэта проціборства двух сапернікаў, мэта якога, вядома ж, перамагчы, выкарыстоўваючы любыя няўдарныя, няболевые прыёмы. На першы погляд здаецца, што арсенал барца невялікі, аднак гэта не так. Колькасць прыёмаў, захопаў, кідкоў даволі вялікая, кожны з іх – тэхнічна вельмі складаны. Для таго, каб правільна вывучыць той або іншы кідок, патрабуюцца сотні паўтораў на працягу некалькіх месяцаў.
[caption id="attachment_17722" align="aligncenter" width="298" caption="В. Зянько выконвае чарговы прыём"]
[/caption]
Здавалася б, такі від спорту прыцягвае выключна юнакоў, але ў капыльскай секцыі па вольнай барацьбе займаюцца і дзяўчаты. Так, юная спартсменка Лізавета Ластачкіна, якая спасцігае азы ўсяго другі год, у сакавіку бягучага года стала пераможцай першынства Мінскай вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1997-1998 г. н., лёгка расправіўшыся з 12 саперніцамі ў вагавой катэгорыі 37 кілаграмаў. А гэтымі днямі яна змагаецца за першынство на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пачаліся ў Магілёве 6 красавіка. Перспектыўным трэнер Уладзімір Мітуневіч лічыць і Віталя Зянько, на рахунку якога не адзін выйграны турнір. Запрыкмецілі здольнасці маладога барца і трэнеры вучылішчаў алімпійскага рэзерву, адно з якіх ужо запрасіла капыляніна на прагляд. У перспектыве праз год ён можа стаць выхаванцам гэтай спартыўнай установы.
Вольная барацьба з’яўляецца дасканалым інструментам для развіцця сілы, каардынацыі і хуткасці ў рухах. Заняткі дазваляюць навучыцца валодаць сваім целам і гарманічна развіваць усе мышцы. Хочаце выглядаць ідэальна – займіцеся барацьбой!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии