На тэрыторыі Мінскай вобласці за студзень-май бягучага года адбылося 366 дарожна-транспартных здарэнняў, дзе 97 чалавек загінулі і 378 атрымалі цялесныя пашкоджанні. З агульнай колькасці ДТЗ 26 выпадкаў – з удзелам дзяцей, у выніку якіх чатыры непаўналетнія загінулі і 23 - паранены.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Капыльскага аддзялення ДАІ з’яўляецца прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. На гэта была накіравана аперацыя “Увага: дзеці!”, якая праходзіла з 4 мая па 11 чэрвеня. Падчас мерапрыемства інспектары АДАІ наведалі навучальныя ўстановы раёна, дзе ў класах і на бацькоўскіх сходах правялі шэраг гутарак па выкананні дзецьмі Правілаў дарожнага руху (ПДР).
Але прафілактычная работа ў летні перыяд працягваецца. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выязджаюць у летнія аздараўленчыя лагеры, дзе сустракаюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, расказваюць аб патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да ўсіх катэгорый удзельнікаў дарожнага руху. Пільная ўвага – паводзінам дзяцей на праезнай частцы, асабліва ў цёмны час сутак. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікаюць і аповеды пра работу службы ДАІ, прыборы, тэхнічныя навінкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии