Сіла волі і мэтанакіраванасць аб’ядноўваюць калектыў фізічнай культуры КУП “Капыльская ЖКГ”, які па выніках 2011 года прызнаны лепшым сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
[caption id="attachment_17699" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда ЖКГ з кубкам пераможцаў спартакіяды"]
[/caption]
На прадпрыемстве фізкультурна-масавая работа заўсёды вялася на належным узроўні. Практычна ўсе спартыўныя мерапрыемствы не абыходзіліся без удзелу камунальнікаў. Большую актыўнасць і арганізаванасць гэта работа набыла з прыходам аматара здаровага ладу жыцця Ігара Гаражана. Прызавыя месцы і перамогі не заставілі сябе доўга чакаць. Пасля “эстафетная палачка” перадавалася іншым супрацоўнікам – Святлане Унучак, Івану Гадлеўскаму, Віталю Ластачкіну. Спартыўныя поспехі, хто б не ўзначальваў калектыў фізічнай культуры, з цягам часу сталі ўжо традыцыяй. І сёння на ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (ФКСіТ), камунальнікі – сярод фаварытаў спаборніцтваў. Маладыя супрацоўнікі камунальнай службы таксама паказваюць дастойныя вынікі, перамагаючы на спаборніцтвах, якія прапануюць аддзел па справах моладзі, райкам ГА “БРСМ”. Што дапамагае дасягаць поспехаў і пастаянна трымаць добрую спартыўную форму калектыву? Аказваецца, сакрэтаў ніякіх увогуле няма – проста трэба любіць спорт!
[caption id="attachment_17700" align="aligncenter" width="323" caption=" Лепшы гіравік А. Руды"]
[/caption]
Цяпер старшынёй калектыву фізічнай культуры прадпрыемства, які афіцыйна зарэгістраваны ў аддзеле ФКСіТ 25 лістапада 2010 года, з’яўляецца Таццяна Букшына. Адміністрацыя прадпрыемства заўсёды ідзе насустрач у арганізацыі культурнага вольнага адпачынку работнікаў. З гэтай мэтай штогод заключаецца дагавор на арэнду памяшканняў з фізкультурна-аздараўленчым комплексам г. Капыля для правядзення трэніровак і аздараўленчых мера-прыемстваў. Да таго ж, распрацавана палажэнне, згодна з якім спартсмены прадпрыемства атрымліваюць заахвочвальныя прэміі за пападанне на спаборніцтвах у тройку лідараў. Актыўна ў спартыўных секцыях займаецца каля 80 чалавек, што складае больш за 20% ад агульнай колькасці працаўнікоў. Увогуле, за 2011 год на арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы накіравана 12 679 244 руб. Таксама ў КУП “Капыльская ЖКГ” было ўведзена 0,5 стаўкі інструктара-метадыста. Яе займае Вікторыя Рудая, якая актыўна ўдзельнічае як у спартыўным жыцці прадпрыемства, так і ў разнастайных раённых мерапрыемствах.
[caption id="attachment_17701" align="aligncenter" width="443" caption="Камунальнікі – на «Капыльскіх пагорках»"]
[/caption]
Калектыў фізічнай культуры ЖКГ, падчас правядзення тых ці іншых спаборніцтваў, адрознівае неабыякавасць, мэтанакіраванасць і згуртаванасць. Магчыма таму і вынікі гавораць самі за сябе. У ідэалагічным аддзеле камунальнікаў створаны куток спартыўнай славы, які красамоўна распавядае пра поспехі каманды не толькі ў раённых, але і абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах. За апошнія гады каманда КУП “Капыльская ЖКГ” неаднаразова станавілася пераможцай раённай спартакіяды. Гонар прадпрыемства заўсёды адстойваюць аматары спорту Іван Гадлеўскі, Вячаслаў Талейка, Віталь Ластачкін, Дзмітрый Фядотаў, Віталь Дамарацкі, Аляксандр Макаранка, Аляксандр Руды, Руслан Кед, Ірына Міхайлоўская, Алена Дзягцярык, Таццяна Шкуцько і інш. З цікавасцю сочаць за поспехамі аднаго з лепшых бегуноў раёна Сяргея Місючэнкі, які, у дадатак, двойчы станавіўся пераможцам міжгаліновай спартакіяды прафсаюзаў Мінскай вобласці па мнагаборстве “Здароўе”.
Поспехі камунальнікаў на спаборніцтвах часта адлюстроўваюцца на старонках газеты. Мяркую, яшчэ не аднойчы ўдзельнікі калектыву фізічнай культуры КУП “Капыльская ЖКГ” парадуюць новымі спартыўнымі дасягненнямі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии