Сваімі меркаваннямі дзеліцца Таццяна БУРАК, метадыст установы дадатковай адукацыі «ЦТДзіМ», старшыня раённага савета ГА «БРПА», узнагароджаная ордэнам Маці.
Самае запамінальнае
Сёлета піянерыі спаўняецца 90 гадоў, таму наша жыццё насычана шматлікімі мерапрыемствамі да юбілею. Самым запамінальным стаў конкурс агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні”. Бясспрэчным лідарам аказалася каманда Жыліхаўскай СШ. Піянеры парадавалі прысутных сваім яркім выступленнем.
радуе
Радуюць поспехі нашых дзяцей. Напрыклад, дачка Насця ў складзе каманды гімназіі №1 г. Капыля прымае ўдзел у тэлегульні “Бухта капітанаў”. Чарговы раз яны паказалі зладжанасць і перамаглі ў паўфінале.
абурае
Неабыякава стаўлюся да адносін нашых людзей да навакольнага асяроддзя. У микрараёне, дзе мы жывём, усе канавы перапоўнены пластыкавымі бутэлькамі, бытавым смеццем. Няўжо нельга выкінуць у смеццявоз? І чаму мы вучым нашых дзяцей?
хвалюе
Выклікае занепакоенасць праблема дзяцей-сірот пры жывых бацьках і сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Таму і стараемся не пакідаць іх без увагі. Напрыклад, падчас веснавых канікул у нашым цэнтры працаваў шэраг гурткоў, наведвальнікамі якіх у большасці былі дзеці з праблемных сем’яў і сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Запісаў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии