Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Дружная сям’я — гэта здорава!

05.04.2012
У Навасёлкаўскім СДК праходзіць шмат цікавых мерапрыемстваў Пры гэтым улічваюцца ўзроставыя асаблівасці наведвальнікаў. Часта прыходзіцца шукаць да іх індывідуальны падыход. Так, нядаўна адбылася сустрэча шматдзетных сямей  Байчук, Касцюковых, Гольцавых.  У цэнтры ўвагі была сям’я Таццяны і Аляксандра Байчук, якая служыць прыкладам для многіх вяскоўцаў. У дружбе і ўзаемаразуменні тут выхоўваюцца чацвёра  дзетак. Дастатак і парадак праяўляюцца ў вядзенні дамашняй гаспадаркі. Усе сем’і хутка змаглі знайсці агульныя тэмы для размовы. Дзеці падзяліліся сваімі планамі на будучае, марамі і некаторымі сакрэтамі. А добры настрой шматдзетным сем’ям стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага СДК. Наталля Клыга, дырэктар Навасёлкаўскага СДК  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей