Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Веснавое поле (CMigrator copy 2)

02.04.2012
Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, земляробы Капыльшчыны імкнуцца выкарыстаць кожную пагодную хвіліну. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 30 сакавіка, яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 85 га (гэтым займаліся ААТ “Ціміразеўскі” і “Семежава”), закрыццё вільгаці праведзена на 3494 га, у тым ліку за апошні дзень на 800 га, на рахунку ф-ла “Лакнея” 15 га за-аранай глебы. Рыхтавалі гаспадаркі і глебу пад веснавую сяўбу — ужо апрацавана 1314 га. На 16 % выканана заданне па падсеве шматгадовых траў (860 га). У гаспадаркі паступае насенне эліты: з неабходных 416 тон ўжо завезена 359,3 тоны. Вя-дзецца пратручванне насеннага матэрыялу: ужо апрацавана 429 тон, або 10 % да запланаванага. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей