Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

Папярэдзіць і прыняць меры

02.04.2012
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама разгледжана каля 20 матэрыялаў адміністрацыйнага і прафілактычнага характару. Выклікае занепакоенасць тое, што 2012 год няўдала пачаўся для Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Калі ў папярэднім годзе ў навучальнай установе не здзейснена ніводнага злачынства, разгледжана меншая колькасць матэрыялаў аб правапарушэннях, то пра пачатак гэтага года такога не скажаш. Прычым назіраецца тэндэнцыя здзяйснення проціпраўных дзеянняў прыезджымі навучэнцамі. Магчыма, на нашых землякоў большы ўплыў аказваюць часта праводзімыя выезды каардынацыйнага цэнтра, іншыя мерапрыемствы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Каледж – гэта адно з тых месц, дзе супрацоўнікі пракуратуры, інспекцыі, камісіі па справах непаўналетніх, райкама ГА “БРСМ” і іншых аргані-зацый амаль штотыднёвыя госці. Да таго ж, і самі навучэнцы прымаюць самы актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах. Аднак не ўсё пакуль атрымліваецца. Большасць правапарушэнняў здзейснена ўпершыню. Напрыклад, многім хацелася паспытаць спіртнога, асабліва піва, але чамусьці якраз у гэты момант трэба было трапіць у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі. Або праехаць на аўтамабілі, не маючы вадзіцельскага пасведчання. З мэтай папярэдзіць і прыняць меры да тых, хто ўжо здзейсніў парушэнне, і збіраюцца члены камісіі на свае пасяджэнні. Быў разгледжаны яшчэ адзін блок матэрыялаў у адносінах да бацькоў, аховы правоў і законных інтарэсаў дзяцей. Была звернута ўвага на чатыры сям’і, у якія вернуты дзеці. Радуе, што назіраецца станоўчая дынаміка, што вінаватыя ўлічылі рэкамендацыі, дадзеныя па ўхіленні сацыяльнага недабрабыту, і зараз бацькі належным чынам выконваюць свае абавязкі па ўтрыманні і выхаванні дзяцей. Таксама былі разгледжаны сем’і, дзеці ў якіх адабраны і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні – у прытулках ці дамах дзіцяці. На жаль, не ўсе бацькі з дадзенай катэгорыі зразумелі, што справа вельмі сур’ёзная, што ў далейшым іх супраціўленне можа пагражаць тым, што дзяцей могуць назад і не вярнуць. Былі і станоўчыя прыклады. У адну з сем’яў вярнулі дзяўчынку. Раней яе бацькі вялі неналежны лад жыцця,  злоўжывалі алкаголем. На дадзены момант яны забыліся пра згубную звычку, навялі парадак у доме, працаўладкаваліся, не маюць дысцыплінарных парушэнняў.  Менавіта  таму  камісія вырашыла, што дзіця павінна выхоўвацца ў сям’і. Зоя ДАЙНЯК, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама; Сяргей КОЗЕЛ, загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі газеты “СП”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей