Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Падзячнае пісьмо і падарунак за працу

24.06.2010

На мінулым тыдні ААТ “Старыца-Агра” наведаў старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй  Някрэвіч. Гэта яго першая паездка на Капыльшчыну пасля нядаўняга выбрання на дадзеную пасаду і звязана з прыемнай навіной – ушанаваннем перадавікоў сельгаспрадпрыемства, якія вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў.

Ад імя Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінабл- выканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Юзафавіч уручыў Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі механізатарам ААТ “Старыца-Агра” Анатолю Вярэлю і Сяргею Дубовіку. Дарэчы, прозвішчы гэтых удзельнікаў касавіцы неаднаразова заносіліся на раённую Дошку гонару ў газеце “Слава працы”, а вынікі іх працы з’яўляюцца аднымі з лепшых у вобласці. Ва ўшанаванні прымалі ўдзел старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, намеснік дырэктара ААТ “Старыца-Агра” па ідэалагічнай рабоце Ірына Каваленка, галоўны аграном Аляксандр Логіш.

— Прыемна адзначыць, што тон у нарыхтоўцы кармоў сёлета задаюць Мінскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Салігорскі раёны, дзе значна пераўзыдзены мінулагоднія паказчыкі, — адзначыў у інтэрв’ю “СП” Андрэй Някрэвіч. – Таму не выпадкова сёння я пабываў у гэтых рэгіёнах, дзе ўшанавалі тых, хто дабіўся лепшага выніку на кашэнні траў, нарыхтоўцы сена, сенажу. Трэба падкрэсліць, што корманарыхтоўшчыкі выказваюць задавальненне арганізацыяй працы, якасцю харчавання, заработнай платай. А гэта ўсё – частка работы прафсаюзаў, якія закліканы стаяць на варце інтарэсаў працоўных.

Марыя ШЭІНА

НА ЗДЫМКУ: падчас ушанавання.

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей