Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Лёгкаатлетычны сезон адкрыты!

30.03.2012
18 сакавіка  ў  г. Мінску  адбыўся традыцыйны 14-ы рэспубліканскі лёгкаатлетычны прабег «Адкрыццё сезону-2012», дзе актыўны ўдзел прымалі і 14 капыльскіх спартсменаў. Спаборніцтвы праходзілі на базе лёгкаатлетычнага манежа Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. На дыстанцыі 1, 3 і 15 кіламетраў выйшлі каля 300 аматараў здаровага ладу жыцця. Прыемна адзначыць, што нашы землякі дастойна прадставілі Капыльшчыну на гэтых спаборніцтвах. Так, у групе 40–44 гады Дзмітрый Була стаў пераможцам на 15 кіламетраў. Сяргей Місючэнка (30–39 гадоў) на гэтай жа дыстанцыі стаў другім. Нядрэнна выступілі ветэран бегу Ігар Гаражан і нядаўні выпускнік гімназіі №1 Дзмітрый Парыбак, а самыя юныя ўдзельнікі прабегу сталі прызёрамі на кароткіх дыстанцыях. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей