Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

З дабром у сэрцах

29.03.2012
У нядзелю, 25 сакавіка, адбылося закрыццё Тыдня праваслаўнай кнігі, які праходзіў на Капыльшчыне ў рамках духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне – Айчына”. [caption id="attachment_17505" align="aligncenter" width="443" caption="Хрэсны ход па Капылі"][/caption] У Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля раніцай была адслужана Боская Літургія. Пасля па вуліцах райцэнтра вернікі прайшлі Хрэсным ходам да раённага Цэнтра культуры, дзе і праходзілі асноўныя дзействы заключнага дня. У зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, шматлікія прыхаджане, госці свята. Прысутных вітаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Ён адзначыў, што мэта духоўна-асветніцкай праграмы – змяніць тыя негатыўныя наступствы грахоў бездухоўнага жыцця, якія ёсць у нашым грамадстве. “З дапамогай супрацоўнікаў Беларускага Экзархата пры падтрымцы раённага кіраўніцтва мы на працягу тыдня правялі мерапрыемствы, якія былі накіраваны на прафілактыку праблем нарказалежнасці, п’янства, курэння і абортаў. Сустракаліся з дзецьмі, школьнікамі і студэнтамі, гутарылі з імі. І спадзяюся, усё тое, што адбывалася ў рамках тыдня, прынясе добрыя, дастойныя плады”. Айцец Сергій падзякаваў раённаму кіраўніцтву за садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў і ўручыў падзякі выдавецтва Беларускага Экзархата старшыні райвыканкама Анатолю Жданеню, намесніку старшыні райвыканкама Але Раеўскай, начальнікам ад-дзела ідэалагічнай работы Людміле Камковай, аддзела культуры Наталлі Царковай, дырэктарам РЦК Наталлі Рыбак, прафесійна-тэхнічнага каледжа Анатолю Пяткевічу і гімназіі №1 Ірыне Абас. Завяршылася мерапрыемства канцэртам ансамбля “Благовест”, які падарыў прысутным богаслужэбныя, духоўныя песнапенні, выканаў шэраг жартоўных народных твораў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей