Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Новае жыццё ў старыя будынкі

28.03.2012
пастараюцца ўдыхнуць сельгаспрадпрыемствы раёна, выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы аб тым, каб да канца бягучага года рэканструяваць па адной малочнатаварнай ферме з улікам сучасных прагрэсіўных тэхналогій утрымання, кармлення жывёлы і вытворчасці малака. [caption id="attachment_17461" align="aligncenter" width="443" caption="Газаэлектразваршчык І. Волкаў і Ю. Ясючэня"][/caption] У КСУП “Грозава-агра”, куды мы наведаліся разам з галоўным ветінспектарам Капыльскага раёна Анатолем Ладыгам, работы па рэканструкцыі МТФ “Папоўцы” ідуць поўным ходам. Жывёлагадоўчае памяшканне, у якім цяпер знаходзяцца цялушкі, да канца бягучага года набудзе новы сучасны выгляд. Для кароў (180 галоў) будзе абсталявана беспрывязнае ўтрыманне з даеннем у ПДУ. Акрамя таго, тут запланавана абустройства радзільнага аддзялення, дзе навацельныя каровы ўвесь малодзіўны перыяд змогуць знаходзіцца разам з цялём. Гэта дазволіць павысіць захаванасць маладняку. Наогул, паводле слоў кіраўніка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Рыбака, на МТФ “Папоўцы” будзе сістэматызавана аднаўленне статка: ад нараджэння цялушкі, яе вырошчвання і да пераводу ў карову. На гэтай ферме ўсё будзе ажыццяўляцца па зададзеным цыкле. У планах кіраўніцтва гаспадаркі — стварэнне належных умоў для працаўнікоў фермы. Будуць абсталяваны бытавыя памяшканні, пакой для адпачынку жывёлаводаў, кабінеты для загадчыцы фермы, ветурача, лабаранта, асемянатара і іншыя неабходныя памяшканні. [caption id="attachment_17462" align="aligncenter" width="443" caption="Працуе брыгада ў складзе П. Пачко, А. Калесніка і С. Шыла"][/caption] “Нам для правядзення рэканструкцыі з бюджэту было выдзелена 280 млн рублёў, — расказвае Аляксандр Рыбак. — За гэтыя грошы мы купілі 70 тон цэменту, 1400 лістоў шыферу, каля 6 тон металапракату. Акрамя таго, было ўкладзена каля 180 млн рублёў уласных сродкаў для набыцця вокнаў, дзвярэй, 700 кв. м абліцовачнай пліткі, блокаў, цэглы, піламатэрыялаў.” Пакуль увага накіравана на рамонт бытавых памяшканняў, дзе ў асноўным працуюць рабочыя са Столінскага раёна, а таксама брыгада газаэлектразвар-шчыкаў, з якімі заключаны дагавор. Але хутка, спадзяецца Аляксандр Валянцінавіч, надвор’е дазволіць вывесці цялушак у выгульны двор і заняцца перакрыццём даху, работамі непасрэдна ў жывёлагадоўчым памяшканні. Кіраўнік мяркуе, што ўжо ў чэрвені сюды ўдасца паставіць групу цялушак на раздой. У планах таксама асфальтаванне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей