Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

У “Ціміразеўскім” настрой — вясновы

28.03.2012
Відаць, мала каго парадавала карціна, якую ўбачылі жыхары Капыльшчыны, глянуўшы ўчора раніцай у акно. Бялюткае снежнае покрыва, што за ноч ахутала наваколле, нагадала хутчэй  пераднавагоднія дзянькі, чым  заканчэнне сакавіка. Але яшчэ большыя засмучэнні ад выбрыкаў надвор’я ўзніклі ў аграрыяў, якія ўжо цалкам паглыбіліся ў веснавыя клопаты. У ААТ “Ціміразеўскі”, куды мы наведаліся напярэдадні, поўным ходам ішлі палявыя работы. Тут, нягледзячы ні на што, настрой вясновы. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Платун, на палетках вялося закрыццё вільгаці, уносілі мінеральныя ўгнаенні, рыхтавалі глебу пад сяўбу яравых культур. Непадалёку ад Бучаціна на палетку механізатар Віктар Давідоўскі на сваім трактары “Беларус-1522” у счэпе з РУ-7000 раскідваў мінеральныя ўгнаенні, крыху наводдаль з культыватарам шчыраваў Аляксей Пісарэнка. Як патлумачыў Віталь Віктаравіч, гэта рыхтуецца палетак пад ячмень, распачаць сяўбу якога запланавана ў самы бліжэйшы час. На рахунку гаспадаркі ўжо ёсць 20 га пасеянага аўса, а ўсяго сёлета яравыя збожжавыя культуры ў гаспадарцы зоймуць 1320 га. Акрамя таго, знойдзецца месца для грэчкі, цукровых буракоў, кукурузы, вырашылі на пробу пасеяць і сою. Для вядзення сяўбы сёлета набылі дзве новыя сеялкі “Бярэсце”. А ў панядзелак у гаспадарку прыляцеў добры памочнік — верталёт, з дапамогай якога будзе падкормлена 2300 га азімых збожжавых. Знойдзецца работа і для сваіх апырсквальнікаў, паколькі ўсяго патрабуюць сілкавання культуры на 3415 га. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: В. Платун і В. Давідоўскі. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей