Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Хутка i без мiтуснi (CMigrator copy 1)

26.03.2012
была праведзена вучэбная эвакуацыя навучэнцаў СШ №3 г. Капыля. Згодна з планамі работы грамадзянскай абароны нядаўна ў гімназіі №1 г. Капыля і дзвюх гарадскіх школах былі праведзены вучэнні па экстраннай эвакуацыі навучэнцаў. У вызначаны час у СШ №3 г. Капыля ўключылася аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Пранізлівы сігнал разнёсся па калідорах, і вось ужо заляскалі дзверы. Вучні без мітусні пакідаюць класы, спускаюцца ў гардэроб, каб апрануцца і выйсці на двор. Дзякуючы шматлікім эвакуацыйным выхадам гэта аперацыя праходзіць хутка. Ля кожных дзвярэй дзяжурыць член звяна эвакуацыі. Прысутнічаюць і дзяжурныя па паверсе. Іх задача —  сачыць, каб усе навучэнцы выйшлі з класаў. — У нас такія вучэнні, — падкрэсліў дырэктар школы Вячаслаў Вячаслававіч Ярмалінскі (ён жа — кіраўнік эвакуацыі), — праводзяцца штогод. Вось чаму вучні дзейнічаюць умела. Хоць самыя маленькія і пужаюцца пранізлівага сігнала… За лічаныя хвіліны будынак СШ №3 апусцеў. Вучні выстройваюцца ў двары. Класныя кіраўнікі дакладваюць дырэктару аб наяўнасці навучэнцаў. Той робіць разбор і з задавальненнем канстатуе, што адзнака — станоўчая. Вучні школы ў гэты дзень мелі магчымасць паглядзець два відэафільмы: аб эвакуацыі навучэнцаў і як неабходна дзейнічаць, калі здарыўся пажар. Іх пракаменціравалі інспектар дзяржпажнагляду Капыльскага РАНС Уладзімір Жалянгоўскі і курсант 4-га курса Камандна-інжынернага інстытута Дзмітрый Шаўроў, які праходзіць практыку ў райаддзеле. Непадробны інтарэс у школьнікаў вызваў агляд пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага інструмента. Тлумачэнні аб пажарна-тэхнічным узбраенні вучням давалі намеснік начальніка Капыльскага РАНС Дзяніс Умінскі і начальнік каравула ПАВЧ №1 г. Капыля Ігар Барысавец. На радасць дзятве была прадэманстравана работа лафетнага ствала. Вучні атрымалі магчымасць пабыць у кабіне пажарнай аўтацыстэрны, памераць касцюм ці шлем пажарнага, надзець дыхальны апарат на сціснутым паветры. Калі паказ тэхнікі закончыўся, вучні яшчэ некаторы час не хацелі разыходзіцца. Уладзімір СКРЫПІНСКІ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА На здымку: Падчас агляду пажарнай тэхнікі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей