Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны паступова ўключаюцца ў вядзенне веснавых палявых работ.
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу па стане на 23 сакавіка на 137 га праведзена закрыццё вільгаці, падсеяны шматгадовыя травы на 560 га, у тым ліку канюшына — на 443 га.
Пачалася падкормка азімых збожжавых культур (работы выкананы на плошчы 225 га), азімага рапсу (160 га), шматгадовых траў (1739 га), лугапашавых угоддзяў (2496 га). Пад яравую сяўбу ўносяцца мінеральныя ўгнаенні — усяго 3956 т дз.р., у тым ліку азот (6 т дз.р.), фосфар (364,7 т дз.р.), калій (3586 т дз.р.) — і арганіка (318 486 тон).
Пратручана 156 тон насення, завезена 326,1 тоны эліты, што склала 78,4 % да за-планаванага.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии