Сваімі меркаваннямі дзеліцца начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей ЦВІРКО
Самае запамінальнае
Запомніліся мінулыя выхадныя. Па-першае, па-веснавому цёплым надвор’ем. Па-другое, адкінуўшы сваю пастаянную занятасць, змаглі выбрацца на прыроду. Разам з жонкай, дачкой і сынам цудоўна бавілі час у лесе.
Хвалюе
Як кадравага работніка мяне прымушае задумацца нежаданне таленавітай і актыўнай моладзі працаваць на кіруючых пасадах у дзяржаўным сектары. Зараз яны, на жаль, больш аддаюць перавагу прыватнаму бізнесу.
Абурае
Як жыхара шматпавярховага дома абураюць адносіны людзей да добраўпарадкавання, эстэтычнага афармлення сваіх двароў. Усё часцей яны чакаюць, калі ж ЖКГ прыбярэ, адрамантуе, пасадзіць кветкі і г. д. Хочацца спытаць, а чаму ж не самі?
Радуе
Нягледзячы на даволі няпростую эканамічную сітуацыю, наша дзяржава знаходзіць сродкі на сацыяльныя патрэбы. У прыватнасці, нядаўна дачка вярнулася з санаторыя, ды і дзеці знаёмых змаглі таксама прайсці аздараўленне, прычым бясплатна.
Запісаў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии