Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Озимыя на Копыльщине перезимовали неплохо

26.03.2012
Стан пасеваў азімых культур пасля моцных лютаўскіх маразоў у цэлым па раёне здавальняючы. У гэтым пераканаліся спецыялісты Капыльскай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, пабываўшы на палях ААТ «Скабін». [caption id="attachment_17379" align="aligncenter" width="443" caption="І. Грыбок, В. Лагодзіч і В. кухарчык падчас агляду пасеваў"][/caption] Поле азімай пшаніцы недалёка ад вёскі Мазалі можна было ўбачыць яшчэ здалёк. Зялёнае покрыва проста немагчыма ні з чым пераблытаць. «На дадзены момант стан азімай пшаніцы ацэньваю як добры, — не без гонару канстатуе галоўны аграном ААТ «Скабін» Іван Грыбок. — Сяўба была праведзена ў аптымальныя тэрміны, і культура ў зімоўку ўвайшла ў стадыі кушчэння. Сёлета з усіх пасеяных азімых культур яна складае 620 гектараў, 125 га — трыцікале,  120 га пасеяна на зялёны корм.  Месцамі, дзе былі ўзвышшы і снега ляжала менш — стан здавальняючы. Але такіх участкаў практычна няма. Калі ўсталюецца плюсавая тэмпература, пачнецца актыўная вегетацыя, пойдзем адразу падкормліваць пасевы». Вясной гаспадарцы яшчэ неабходна пасеяць 355 га ячменю, 350 га кукурузы (з іх 100 — на збожжа), 10 — аўса і столькі ж зернебабовых. Для гэтага будуць выкарыстаны ўжо правераныя часам гатункі, сярод якіх пераважаюць культуры айчыннай селекцыі. У цэлым у раёне гаспадаркі гатовы правесці вясновую кампанію ў тэрмін. У большасці сельгаспрадпрыемстваў для гэтага падрыхтавана і тэхніка, і насенны фонд. Хаця, па словах начальніка інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Валянціны Кухарчык, сітуацыя з насеннем пакідае жадаць лепшага.  «На сёння пры плане 420 тон завозу насення элітных гатункаў у раёне маецца толькі 290 тон. Хацелася б адзначыць гаспадаркі, якія не аднесліся як след да гэтага пытання, – канстатуе Валянціна Уладзіміраўна. —  Гэта — ААТ «Праснакі» і «Капыльскае». Мы з імі абмяркоўвалі гэту праблему, але неабходная колькасць насення пакуль не завезена. На гэты год пад сяўбу кукурузы трэба 372 тоны. Сёння маецца толькі 301 тон — насенне малдаўскай і айчыннай селекцыі. Недахоп насення кампенсуем гібрыдамі імпартнай вытворчасці. Таксама ў нас маецца элітгаспадарка ААТ «Старыца-Агра», якая спецыялізуецца на вырошчванні элітных гатункаў бульбы. Сёлета для рэалізацыі падрыхтавана 300 тон насення, якое будзе размеркавана паміж гаспадаркамі нашага раёна. Цяпер складаюцца дагаворы з элітгасам аб захоўванні насення, паколькі тэмпературны рэжым не дазваляе сельгасарганізацыям перавозіць бульбу ва ўласныя сховішчы». Немалаважны агратэхнічны прыём для яравых збожжавых – пратраўліванне насення. Як адзначыў намеснік начальніка інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Віктар Лагодзіч, фітапаталагічная экспертыза паказала, што ў яравога насення пад ураджай 2012 года паўсюдна назіраецца наяўнасць інфекцыі комплексу хвароб з паражэннем зёрнаў да 39%. Таму пратраўліванне культур для вясенняй сяўбы неабходна правесці абавязкова. У перыяд актыўнай вегетацыі азімых трэба правесці і азотную падкормку. У хуткім часе аграрыі раёна прыступяць ужо да масавай сяўбы яравых культур. А вось як у канчатковым выніку справяцца азімыя ў перыяд вясновых катаклізмаў, цалкам будзе залежаць ад умоў надвор’я ў канцы сакавіка—пачатку красавіка. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей