Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Капыльскія камунальнікі зiму вытрымалi дастойна

25.03.2012
У мінулым ужо засталася вельмі нялёгкая халодная зіма, якую з гонарам вытрымалі работнікі ЖКГ. У напружаным рэжыме працавала жыллёва-эксплуатацыйная служба, ухіляючы наступствы багатых снегападаў. Надзейна  былі забяспечаны цяплом і вадой горад і абслугоўваемыя сельскія населеныя пункты. [caption id="attachment_17370" align="aligncenter" width="448" caption="На чарговым выкліку – слесары-сантэхнікі В. Рончык і Г. Яўсюк"][/caption] Перад гэтым нямала было зроблена па паляпшэнні цеплазабеспячэння і забеспячэнні спажыўцоў вадой. Так, на працягу мінулага года заменена 2675 метраў трубаправода на ПІ-трубы ў г. Капылі, зроблена замена трубчастых воданагравальнікаў на пласціністыя. Акрамя таго, выконвалася прачыстка наяўных воданагравальнікаў, зроблена замена 7 помпаў з палепшанымі параметрамі па энерга-спажыванні. Для паляпшэння якасці вады адрамантаваны 6 артсвідравін і 4 воданапорныя вежы, зроблена пракладка 420 метраў водаправодных сетак і г. д. Нямала было зроблена і па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Капыльшчыны. Так, у горадзе з’яві-лася асфальтавае пакрыццё на вуліцах Партызанскай, Багдановіча, Ф. Скарыны, завулках Музейным, Энергетыкаў, Дальнім, Пушкіна і цэнтральнай плошчы агульнай працягласцю 2,96 км.  Рэкультывавана 37 міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў, абсталявана 14 пляцовак для раздзельнага збору смецця, на якіх устаноўлена 56 кантэйнераў. Для паляпшэння асветленасці вуліц, праездаў, паркаў, сквераў з’явіліся 110 свяцільняў з энергазберагальнымі натрыевымі лямпамі, адрамантавана 11,6 тыс. м2 дарожнага пакрыцця вуліц і дарог, выканана 22,4 м2 бягучага рамонту вуліц і праездаў, зроблена грэйдзіраванне і падсыпка 112 км вуліц прыватнага жылога сектара, заменена і ўсталявана 5,4 км бардзюрнага камня, выкананы рамонт і будаўніцтва 2400 м2 тратуараў. У калектыве працуюць самаадданыя, адказныя спецыялісты. Кіраўніцтва называе лепшых з лепшых. Сярод іх – начальнік участка міжгаліновых паслуг Аляксандр Шыдлоўскі, машыніст экскаватара Уладзімір Дземідовіч, слесары-сантэхнікі Вячаслаў Рончык, Георгій Яўсюк, майстар гасцінічнай гаспадаркі Валянціна Татур, слесар па рамонце і эксплуатацыі электраабсталявання Віктар Бохан, аператар на фільтрах Віктар Рыжкоў, начальнік лабараторыі станцыі абезжалезвання Зоя Сушынская, рабочы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Дзяніс Бычынскі, машыніст пагрузчыка Аляксандр Канановіч, аператары кацельні Аляксандр Бабарэка, Віталь Ярмоленка, апаратчыца хімводаачысткі Таццяна Тагановіч, слесар-рамонтнік Аляксандр Юшкевіч, кантралёр па ўліку цеплавой энергіі Ігар Радзечка, інжынер-каштарыснік Людміла Пінчук і многія іншыя. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей