Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Прывіваць экалагічную культуру сваім навучэнцам імкнуцца ў Бучацінскай СШ

23.03.2012
У бягучым навучальным годзе гэта ўстанова адукацыі працуе над атрыманнем сертыфіката “Зялёная школа 1-га ўзроўню” сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы ААН павышэння экалагічнай інфармаванасці моладзі ў Беларусі. Увогуле дзейнічаць у экалагічным кірунку ўстанова пачала з 2005 года. Як паведаміў дырэктар школы Дзмітрый Рамановіч, адукацыйны працэс будуецца з ухілам менавіта на экалагічныя веды. Навучэнцы, а іх сёння крыху менш за 60 чалавек, актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі, падтрыманнем яе ў належным парадку. Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць раз на тыдзень міні-суботнікі з удзелам усіх вучняў і работнікаў школы. За гэты час быў пасаджаны пладовы сад, з’явіліся мікс-бардзюр, экасад, кветнік бесперапыннага цвіцення, партэрны газон. У 2009 годзе з дапамогай абласнога Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў абсталяваны школьны куток прыроды, на экскурсіі ў які з задавальненнем прыязджаюць навучэнцы іншых устаноў адукацыі Капыльшчыны. Арганізавана школьнае лясніцтва, члены якога супрацоўнічаюць з Орлікаўскім лясніцтвам, дапамагаюць у пасадцы лесу (летась было пасаджана 8 га), збіраюць насенне — у 2011 годзе сабрана 7 тон насення туі, 20 тон альховых шышак, 20 кг жалудоў. Дарэчы, за заробленыя юнымі лесаводамі сродкі былі набыты лічбавыя відэакамера, фотакамера, мікраскоп, іншае абсталяванне, заменены ва ўсіх вучэбных кабінетах электралямпачкі на больш сучасныя. Рабяты з цікавасцю займаюцца справамі, што ім прапануе грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, паколькі з’яўляюцца яго членамі, актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абласных навукова-практычных канферэнцыях і маюць шмат заслужаных узнагарод. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара На здымку: жывы куток у Бучацінскай СШ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей