На прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Лаўрукевіч, які яна правяла ў Капыльскім райвыканкаме, паступілі чатыры звароты. Два чалавекі прыйшлі асабіста, два – падзяліліся набалелым па тэлефоне.
Як адзначыла Ганна Мікалаеўна, прыём хоць і быў не вельмі шматлікім, але даволі насычаным і сур’ёзным. У дэпутата прасілі дапамогі па вырашэнні судовых спраў, жыллёвых пытанняў, аўтобуснага забеспячэння, даводзілася выслухаць прэтэнзіі па гандлёвым абслугоўванні. Па ўсіх зваротах дадзены адпаведныя парады і кансультацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии