Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Канікулы пройдуць з карысцю

28.03.2012
Падчас веснавых канікул, з 26 па 31 сакавіка, на базе дзесяці навучальных устаноў раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе адпачываюць 270 чалавек. Размясціліся  яны ў гімназіі  №1, сярэдніх  школах №2 і №3 г. Капыля, у Быстрыцкай, Ванелевіцкай, Доктаравіцкай, Жыліхаўскай, Каменскай, Камсамольскай і Старыцкай СШ. Датацыйныя сродкі складаюць 14 400 рублёў у дзень на адно дзіця. У першую чаргу праводзіцца аздараўленне дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў і навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Значная ўвага звернута спецыялістамі аддзела адукацыі на арганізацыю выхаваўчай работы і якасць харчавання. Акрамя гульнёва-забаўляльных, праводзіцца шмат мерапрыемстваў прафілактычнага характару. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей