Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

“Слова Купалы да творчасці кліча”

20.03.2012
У маі ў в. Харужанцы Лагойскага раёна пройдзе VІІІ абласны злёт маладых  паэтаў Міншчыны “Слова Купалы  да творчасці кліча”. Праводзіцца ён з мэтай развіцця і падтрымкі літаратурных здольнасцей таленавітай моладзі, адкрыцця новых паэтычных імёнаў, папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры, сучасных беларускіх пісьменнікаў. У праграме злёту —  творчы семінар маладых аўтараў і Свята паэзіі. Заклікаем усіх творчых маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў прыняць удзел у конкурсе маладых паэтаў Капыльшчыны. Лепшыя работы пачаткоўцаў будуць надрукаваны ў абласным зборніку “Слова Купалы да творчасці кліча” і інфармацыйным выданні “Культурнае жыццё Мінскай вобласці”, а лепшаму з лепшых будзе прапанавана прадставіць наш раён на злёце. У розныя гады ўдзельнікамі злёту былі члены нашага літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”: Аляксандр Царкоў (1995, 1997), Аляксей Траццяк (1999), Віталь Рыжкоўскі і Наталля Наркевіч (Лятчэня) (2002), Наталля Дземідзенка, Алена Шайпак (2005), Таццяна Змітровіч (2007). Капыльская зямля шчодрая на таленты, і мы ўпэўнены, што і сёлета, у Год кнігі і год 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзя Максіма Танка, усім, хто любіць рыфмаванае слова, родны край, нашу Беларусь, ёсць магчымасць зрабіць гэта ўзнёсла і паўдзельнічаць у цікавым фэсце “Злёт маладых паэтаў Міншчыны”. Творы дасылаюцца на адрас  ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» ці па электроннай пошце (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.). Апошні тэрмін прыёму работ – 10 красавіка 2012 года. Таццяна Серая, сакратар літаб’яднання “Вясёлка”  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей