Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

85 гадоў у служэнні Айчыне

14.03.2012
Днямі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю стварэння Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь На ўрачыстасць, што праходзіла ў актавай зале сярэдняй школы №2, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных спартыўных, творчых, патрыятычных мерапрыемстваў. Пра дзейнасць дзяржаўна-грамадскага аб’яднання за перыяд існавання прысутныя даведаліся з фільма, што дэманстраваўся ў пачатку сустрэчы. Па традыцыі, памятных падарункаў, дыпломаў, грамат, падзяк за актыўны ўдзел, садзейнічанне ў рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі ад РАС ДТСААФ, раённага ваеннага камісарыята былі ўдастоены актывісты абароннага таварыства, спартсмены – удзельнікі раённых і абласных спаборніцтваў. Падчас мерапрыемства таксама гучала шмат прыгожых песень у выкананні юных талентаў другой адзінаццацігодкі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўручылі білеты новым членам ДТСААФ. Кожны год рады абароннага таварыства пашыраюцца, з’яўляюцца новыя задумкі, праекты, відовішчныя мерапрыемствы. Значыць яшчэ доўга ДТСААФ Рэспублікі Беларусь будзе надзейнай школай, мэта якой – служэнне Айчыне. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: падчас уручэння білетаў  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей