Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Навядзём парадак

21.03.2012
Штотыднёвае абследаванне замацаваных тэрыторый будуць праводзіць зацверджаныя рашэннем райвыканкама № 137 ад 6 лютага 2012 года рабочыя групы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў раёна. У іх склад уваходзяць прадстаўнікі раённай улады, сельскіх выканаўчых камітэтаў, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнай службы, лясгаса, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Акрамя таго, згодна з памянёным рашэннем, члены груп сумесна з камісіямі па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні пры сельскіх выканаўчых камітэтах у тэрмін да 5 сакавіка павінны былі распрацаваць і зацвердзіць канкрэтныя мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў з указаннем канкрэтных аб’ёмаў работ, тэрмінаў іх выканання і адказных асоб. Кожны месяц будуць праводзіцца пасяджэнні, у тым ліку і выязныя, адпаведнага раённага штаба, які ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей