Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Да медыкаў - з удзячнасцю

22.06.2010

На прамую лінію з галоўным урачом УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ірынай Уладзіміраўнай Гулевіч паступіла больш чым 20 званкоў. Трэба адзначыць, што ў большасці тэлефанаванняў гучала ўдзячнасць у адрас медыцынскіх работнікаў. А напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскага работніка — гэта асабліва прыемна.

Больш за ўсё цёплых слоў заслужылі загадчыца інфекцыйнага аддзялення Валянціна Козел і яго супрацоўніцы. Удзячнасці прагучалі ад жыхаркі аг. Цімкавічы Ніны Толкач, в. Лясное – Галіны Дараховіч, г. Мінска – Валянціны Гарбачовай (за лячэнне бацькі І. Н. Пуцейкі), аг. Цімкавічы – Галіны Яўсючэні. Шчырыя пажаданні і віншаванні ад пацыентаў былі выказаны галоўнаму ўрачу Ірыне Гулевіч і яе намесніку Таццяне Шынгірэй. У прыватнасці, Таццяне Аляксандраўне і ўсяму гінекалагічнаму аддзяленню дзякавала мінчанка Вераніка Рамашэўская, была ўражана цёплымі адносінамі капылянка Лілія Жадан. Ветэран медыцынскай сферы Ядвіга Малевіч з в. Дусаеўшчына адзначыла медперсанал стаматалагічнага аддзялення: урачоў-стаматолагаў Валянціну Дабравольскую, Аксану Дварэцкую, пратэзіста Міхаіла Шамборскага, зубатэхніка Таццяну Санковіч, рэгістратара Іну Казачэўскую. Жыхарка аг. Быстрыца Галіна Яроцкая прасіла перадаць вялікі дзякуй медыкам Аксане Мінчэні, Кацярыне Шахоўскай і Ніне Стралені. За цёплы, своечасовы прыём медсястры Людміле Лагун выказала ўдзячнасць жыхарка Слуцкага раёна Алена Навіцкая, а медсястры Ніне Макаўчык – жыхар в. Восава Алег Бальшуноў.

Вядома ж, не абышлося і без пытанняў. Так, па просьбе ветэрана працы, адзінокай жыхаркі в. Свідзічы Раісы Жук, да яе будзе накіраваны ўрач, каб вызначыць, па якім захворванні ёй прызначыць групу інваліднасці. Пытанне наконт накіравання на Слуцкую МРЭК Марыі Муравейкі з г. Капыля будзе дадаткова вывучана, аб чым паведамяць жанчыне. Інвалід І групы з в. Навасады атрымае накіраванне ў абласную паліклініку, урач якой вырашыць пытанне аб планавай шпіталізацыі. Просьба інваліда І групы з в. Руднае Баляслава Туміловіча аб яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне будзе задаволена. Што тычыцца дзённага стацыянара, то ён зараз працуе не пры паліклініцы, а пры тэрапеўтычным, хірургічным і гінекалагічным аддзяленнях. Для заканчэння рамонту паліклінікі пакуль што недастаткова сродкаў. А прыёмныя дні галоўнага ўрача – панядзелак, серада, пятніца. На прыём да ўрача-афтальмолага можна трапіць штодзённа. Накіраванне на ўльтрагукавае даследаванне сэрца капыляніну Аляксандру Грыбу будзе выдадзена ў Нясвіж ці Мінск урачом-тэрапеўтам. Па просьбе інваліда І групы з в. Васільчыцы Марыі Крайнік да яе будзе накіраваны ўрач участковай бальніцы. Што тычыцца работы ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, то яна выносіць заключэнні па аўторках і пятніцах з 11 да 14 гадзін. На прамой лініі яшчэ раз была звернута ўвага адміністрацыі на вялікія чэргі ў паліклі-ніцы ў ранішні час, капылянам рэкамендавана браць талоны да ўрачоў на другую змену.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей